Педагагічная майстэрня.

Марук Ірына Альбертауна настаўніца беларускай мовы i літаратуры СШ №16 г. Ліды. Закончыла Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча (1975) i Беларускі дзяржўуны універсітэт (1981) па спецыяльнасці "беларуская i рускаямова i літаратура". Працавала настаўніцай рускай мовы iлітаратуры ў сярэдняй школе №7 г. Ліды (1981-1994), з 1994 года працуе настаўніцай беларускай мовы iлітаратуры ў СШ№16 г. Ліды. Настаўніца вышэйшай кваліфікацыйнай катэгоръі

3 адзінаю на кожны ўрок
Іду жаданай мэтай,
Што гэта будзе новы крок
Спазнання вучнем свету...

Практычная методыка - гэта заўседы творчасць. Галоўны клопат настаўніка - пошук эфектыўных шляхоў падачы матэрыялу. За шмат гадоў працы пераканалася, што глыбоюя i якасныя веды ў вучняў будуць тады, кал настаўнік думае, шукае, супастаўляе, на справе паказвае важнасць таго ці іншага метаду ў сваей рабоце.
Падбіраючы дыдактычны матэрыял, прытрымлівалася патрабаванняў праграмы. Практыкаванні, змешчаныя ў падручніку беларускай мовы для 5 класа маюць вялікае выхаваўчае значэнне i садзейнічаюць усебаковаму развіццю кругагляду вучняў, што робіць гонар стваральнікам падручніка для беларускамоўнага класа. Станоўчым з'яўляецца тое, што практыкаванні суправаджаюцца разнастайнымі заданиямі, якіх амаль дастаткова для арганізацыі цікавых i пазнавальных урокаў. Таму пры распрацоўцы дыдактыкі звярнула ўвагу на выкарыстанне дыферэнцыраваных заданняў з улікам псіхалагічных асаблівасцей вучняў, тэстаў з "адкрытымі" пытаннямі i тэстаў шматлікага выбару ў канцы вывучзння кожнай тэмы раздзела "Прыметнік". 3 мэтай выяўлення узроўню засваення вучнямі ведаў па раздзеле "Прыметнік" выкарыстала заданні па тэхналогіі рознаўзроўневага навучання.
Тэксты, выкарыстаныя ў распрацоўцы, носяць пазнавальна-выхаваўчы характар i не толькі адпавядаюць патрабаванням праграмы, але i садзейнічаюць вырашэнню майго педагагічнага крэда - выхаванню ў вучняў у працэсе вывучэння роднай мовы сапраўднага грамадзяніна сваей краіны, які ведае яе прыроду, гісторыю, традыцыі народа, да якога належыць.

1.Прыметнік як часціна мовы. Словазлучэнні з прыметнікам.
Паглыбленне паняцця пра апісанне: спосабы апісанняў. Апісанне прымет рэчаў, з'яў, людзей, мясцовасці, памяшкання.
Павінны ўмець: знаходзіць апісанні ў тэкстах мастацкага, навуковага i дзелавога стыляў; вызначаць у ix сэнсава-граматычную ролю прыметнікаў; складаць словазлучэнні з прыметнікамі, выкарыстоўваць ix для апісання прымет рэчаў, людзей, жывел, з'яў, уключэнне ix у тэкст.
2. Разрады прыметнікаў, выкарыстанне у тэкстах адносных прыметнікаў у значэнні якасных, прыналежных - у значэнні якасных i адносных. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, ix утварэнне i ўжыванне. Поўная i кароткая форма.
Павінны ўмець: вызначаць ролю прыметнікаў у мастацкіх i навуковых тэкстах. Вусна i пісьмова пераказваць мастацюя тэксты з элементамі апісання рэчаў (жывел, памяшкання).
3. Скланенне якасных i прыналежных прыметнікаў. Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнікаў.
Павінны ўмець: складаць апавядаши з апісаннем прымет рэчаў (жывел, памяшкання).
Удасканальванне маўленчых уменняў школьнікаў:
чытаць тэксты розных стыляў, знаходзіць прыметнікі i апорныя словазлучэнні ў тэксце;
правільна ўжываць ступені параўнання смялейшы за...;
прыгажэйшы, чым...; найсмялейшы з...; самы смелы сярод...;
правільна ўжываць прыметнікі ў колькасна-іменных спалучэннях з лічэбнікамі два, тры, чатыры (два новыя сталы);
у спалучэннях з назоўнікамі агульнага роду (плакса, cipama), у спалучэннях са складанаскарочанымі словамі (ВНУ).
Дыферэнцыраваны падыход у навучанні беларускай мове.

Фактары, яюя маюць уплыў на ўспрыманне інфармацыі вучнямі
Вядучае паўшар'е.

Тып Асаблівасці Рэкамендацыі
Левапаўшарны (разважальны) Мае схільнасць да вербальных відаў дзейнасці; добра кантралюе свае тлумачэння.выказванні; схільны да аналізу; добра арыентуецца ў правілах. Арыентаваць на кантроль.
Тэсты шматлікага выбару
Правапаўшарны (мастацкі) Валодае прасторавым уяўленнем; схільны да сінтэзу, не велымі добра разумее правшы; дрэнна выконвае заданні, якія патрабуюць самакантролю.
Прапаноўваць адкрытыя абмеркаванні, падвядзенне вынікаў.
Тэсты-заданні з "адкрытымі" пытаннямі.

Метады дыферэнцыраванага падыходу у навучэнні беларускай мове.

Правапаўшарныя вучні
Левапаўшарныя вучні

Сачыненні;
Складанне слоў i сказаў з частак;
Чытанне-пераказ;
Чытанне па ролях;
Заданні на npaвanic;
Зпаходжанне узаемасувязей;
Знаходжанне ўрыўкаў у тэксце.

Аналіз апававядання;
Разбор слоў i сказаў па саставу;
Навучанне іншых;
Заданні на пошук памылак;
Шматразовае паўтарэнне;
Параўнанне тэкстаў.

Заўвага: выдзеленыя віды заданняў прыводзяцца настаўнікам нiжэй.

Правапаўшарныя вучні.
Тэхналогія "Знаходжанне ўзаемасувязяў".

Беларуская мова багатая на сінанімічныя i антанімічныя словы, сярод якіх шмат прыметнікаў. Каб паказаць гэта i актуалізаваць умение падбіраць сінонімы i антонімы, ствараю замалеўку.-Учора ў мяне быў сумны настрой. Вы ведаеце, калі чалавек сумуе, усе навокал яму бачыцца ў невяселых колерах, напэўна таму замалеўка, якую я напісала, адлюстроўвае мой стан. Паслухайце:
Настрой
На дварэ сакавік. Выйшла на вуліцу. Халодны жорсткі вецер абсыпаў цяжкiмi сняжынкамі мой твар. Ужо вясна, а што вырабляе зіма? Сумная, я рушыла на працу ў школу.
- Напэуна, i вам пасля такіх слоў стала нявесела. Аднак нельга паддавацца
настрою. Прырода павінна радаваць нас у кожную пару года, а добрае слова
можа надаць чалавеку сілу, бадзёрасць.
Разам з вамі мы зменім тэкст i заўважым, як змяніўся наш настрой.
Спачатку вылучым у тэксце словы, якія выражаюць прыметы
няўтульнасці на дварэ, а таксама настрою. Падбяром да гэтых прыметнікаў
антонімы: •
холодны, жорсткі (вецер) - цеплы, лагодны
цяжкія, ліпкія (сняжынкі) - легкія, пулъхныя
сумны (настрой) - вяселы, радасны, бадзеры.
Зробім адпаведныя змены ў тэксце. I адразу заўважым: тэкст адлюстроўвае зусім іншы настрой, i наш настрой таксама змяніўся.
Настрой
На дварэ сакавік. Выйшла на вуліцу. Цёплы, лагодны вецер абсыпаў легкімі пульхнымі сняжынкамі мой твар. Ужо вясна, а што вырабляе зіма? Радасная, я рушыла ў школу.-
Як бачыце, таначьнасць тэксту стала супрацьлеглай. Нездарма ж
антонімы выражаюць процілеглыя паняцці.
* Для адпрацоўкі выразнага мастацкага чытання прапаную прачытаць гэтыя два тэксты некалькім вучням.
Аналагічныя заданні можна выкарыстоўваць пры вывучэнні тэмы "Якасныя прыметнікі".
Левапаўшарныя вучні.
Тэхналогія "Пошук памылак".

Мэты:
трывалае засваенне npaвanicy суфшсаў i канчаткаў прыметнлкаў, развцце матывацьі да запамінання правільнага напісання слоў, фарміраванне супрацоўніцтва пад час працы ў малых трупах, выхаванне любві i цiкaвacui да свайго роднага горада.
1.Падрыхтоўчы этап:
а) настаўнік складае тэкст з памылкамі па загадзя вывучаных правілах,
б) тэксты множацца па колькасці вучняў.
2.Работа ў класе:
а) усе вучні дзеляцца на групы 5-6 чалавек такім чынам, каб у кожнай групе былі вучні з розным узроўнем ведаў,
б) настаўнік чытае інструкцыю:
- чытаеце тэкст, шукаеце памылкі i выпраўляеце ix ciHiM колерам. Можна выкарыстоўваць слоўнікі, але нельга размаўляць адзін з адным;
- пасля заканчэння працы кожная група праводзць сумесны пошук памылак i выпраўляе ix зяленым колерам;
- на кожную знойдзеную памылку ўзгадваеце правіла. Вучні выконваюць заданне.
Прадстаўнікі груп называюць колькасць памылак. З.Праверка работ настаўнікам i выстаўленне адзнак.
* Можна прапанаваць прадоўжыць працу ў групах наступным чынам:
пасля праверкі памылак групы задаюць адна адной пытанні з просъбай растлумачыць напісанне слоў.

Літаратурная шкатулка.

Верш, напісаны настаўніцай нашай школы
Жвацель Таццянай Віктараўнай, прысвечаны школе № 3 (цяпер гэта ліцэй №1)

Школе-юбілярцы
(прысвячэнне)

Каб смела люд наш беларускі

Асветы ніву засяваў,

Сто год прайшло, як майстар здатны

У падмурак камень тут паклаў.

Ён знау, напэўна, што будуе

Адну з важнейшых устаноў,

Што добрым словам людзі ўспомняць,

Хоць праміне аж сто гадоў.

А збудавалі ў Лідзе школу,

Што трэцяй у горадзе была.

Гады ішлі, грымелі войны,

Яна ж стаяла i жыла.

Ужо сто гадоў тут сустракаюць

Маленькіх вучняў i сяброў,

I ў шлях жыццёвы выпрауляюць

Штогод cваіx выпускнікоў.

Ды стогадоваю бабулькай

Яе ніхто не называў.

Быць з моладдзю адзіным цэлым

Ей лес даўно наканаваў.

А сення мы віншуем школу,

Бо стогадовы юбілей

Яна адзначыць ужо хутка,

Пакліча да сябе дзяцей.

Так хай шчаслівае дзяцінства

Жыве тут доўга зноў i зноў!

А школе трэцяй пажадаем

Пражыць яшчэ столькі ж гадоў!

 

 

 
Hosted by uCoz